Слуцкія паясы

Іх у Беларусі ўсяго 5 штук. На аўкцыёнах слуцкія паясы прадаюцца за 300-500 тысяч еўра. Раней кошт на іх быў фактычна эквівалентны сённяшняму - за адзін слуцкі пояс можна было набыць добры маёнтак. Выраблялі паясы выключна мужчыны (так што Багдановіч у сваім славутым вершы пра ткачых ці зманіў, ці проста не ведаў). У структуры тканіны былі і ніткі з золата. Менавіта таму ў розныя часы за паясамі палявалі вандалы, якія проста палілі пояс, каб здабыць з яго некалькі грамаў металу.

А больш фотак можна паглядзець ТУТ


Альбом "Прэс-фота Беларусі -- 2011"

Сёння ў продажы з'явіцца альбом здымкаў пераможцаў конкурсу "Прэс-фота Беларусі -- 2011".  Кніга складаецца са здымкаў лепшых беларускіх фатографаў, што працуюць у СМІ. 160 старонак, фармат А4, больш за дзьве сотні шыкоўных фотак навінаў, спорта, прыроды і інш.



Прэзентацыя альбома пройдзе сёння, 8 лютага, у 19.00 у галерэі "Ў". Вядучым мерапрыемства будзе спявак і шоўмэн Зміцер Вайцюшкевіч. А перад гэтым, з 18.30, у суседняй залі кнігарні Логвінава адбудзецца аўтограф-сэсія з пераможцам леташняга конкурсу, фотакорам НН Сяргеем Гудзіліным.

Тым, хто набудзе альбом падчас сённяшняй презентацы, дастанецца 
Collapse )


Collapse )