Previous Entry | Next Entry

Сьвістуны

  • Mar. 30th, 2008 at 9:06 PM

Хто ўсе гэтыя людзі са стомленымі тварамі, якія не паленаваліся прыйсьці ў нядзельны сонечны вечар на нешматлікую акцыю апазіцыі? МФаўцы, падпісвайце, вашыя ж знаёмыя :)



UPD: апазналі толькі дваіх: капітана КДБ Дзьмітрыя Сьвістуна - ён самы левы на фота, полубокам. Праславіўся ціскам на студэнтаў і распрацоўкай мф-аўцаў. Другі справа, у белай куртцы, Дзіма - заводзіў крыміналку на МФ.

Comments

( 14 comments — Leave a comment )
[info]vozhyk87 wrote:
Mar. 30th, 2008 06:40 pm (UTC)
А пачаму ім не раздалі партрэтаў зьняволеных?
[info]jaroczka wrote:
Mar. 30th, 2008 07:02 pm (UTC)
Над сабою ж зараз сьцябёцеся :-)
[info]fotaczka wrote:
Mar. 30th, 2008 09:11 pm (UTC)
чаму?
[info]jaroczka wrote:
Mar. 30th, 2008 09:29 pm (UTC)
Фразу пра людзей, "якія не паленаваліся прыйсьці ў нядзельны сонечны вечар на нешматлікую акцыю апазіцыі", можна аднесьці й да Вас і да іншых фотакораў (калі такія былі)
[info]fotaczka wrote:
Mar. 31st, 2008 06:15 am (UTC)
матывацыя ў нас розная)
[info]sloboda_revival wrote:
Mar. 31st, 2008 09:06 am (UTC)
а самоирония уже плохо?
[info]zmagarka wrote:
Mar. 30th, 2008 08:49 pm (UTC)
юля ці ведаеш ты хатаба які на заднім фоне з вусамі?
[info]fotaczka wrote:
Mar. 30th, 2008 09:11 pm (UTC)
неа, першы раз бачыла
[info]ziankovich wrote:
Mar. 31st, 2008 01:46 am (UTC)
І прішлі за німі люді с глазамі добрымі, но чуть усталымі © ня памятаю хто
[info]citus wrote:
Mar. 31st, 2008 07:15 am (UTC)
Не хапае яшчэ Грышчанкі да поўнага "шчасьця"...але той зь іншай сэрыі. Гэтыя больш сур'ёзны ўзровень. Як я ўжо й казаў на акцыі, чалавек у белай куртачцы супрацоўнік КДБ, Дзіма, адзін з тых зь ініцыятывы якога ўзбуджаліся ўсе крымінальныя справы па 193.1. Ён увогуле займаецца толькі моладзевымі арганізацыямі. Зараз вось неяк скардзіўся, што яго "нацболы" дасталі, ну што зробіш такая праца... Пісаў дарэчы заяву, каб удзельнікаў вядомай "справы 5-ці" у траўні мінулага году зачынілі да суду. Дзякуй Богу, ніхто паперу тую не падтрымаў. Вядомая даволі пэрсона. На ўсіх маладафронтаўскіх акцыях. Неяк ня буду казаць хто з МФаўцаў сустрэўшы яго, калі той быў трохі нападпітку, пачуў што "рэбяты я ж з вамі, вы ж ня думайце". А сам як чэкіст чэл яшчэ больш-меньш адэкватны...
Той хто ў чорным - яшчэ больш вядомая асоба. Знакаміты капітан КДБ Дзьмітры Сьвістун. Вельмі яму не падабаецца, калі пра яго пішуць у інтэрнэце дарэчы. Неяк на МФаўскім сайце вывесілі перад судом фотку яго, дык ён забег падчас допыту да сьледчага, які ў гэты час дапытваў Хведарука й пачаў проста дзікім голасам на яго крычаць, што кшталту "ты ў мяне сядзеш". Ня любіць жартаў, ну й вядома кіраўнік КДБ па Менску й Менскай воблайсьці. Па яго загадзе ўзбуджалася крымінальная справа на Дашкевіча ну й прысуд таксама вядома хто дыктаваў... не займаецца такой тэхнічнай працай, зрэдку ходзіць на акцыі. Увогуле дзіўна як ён там апынуўся. У асноўным высочваюць людзей, тобак патэнцыйных ахвяраў 193.1, вось першы й яшчэ адзін ёсьць такі з кароткаю стрыжкаю й лёгкай сівізною на галаве...

Нянавасьці да гэтых асобаў абсалютна няма ані кроплі. Хутчэй шкадаваньне...
п.с. Дзіма наколькі я ведаю інтэрнэтам карыстаецца на ўзроўні, таму прывітаньне ад аўтара гэтых радкоў. :-)
[info]fotaczka wrote:
Mar. 31st, 2008 07:28 am (UTC)
Дзякуй! а інтэрнэтам ага, карыстаюцца :) я ж гляджу статыстыку. Варта толькі фоткі ціхароў ці гэб'я выкласьці, дык наплыў ананімаў на жж такі, што ойойой
[info]yuras_adamovich wrote:
Mar. 31st, 2008 11:34 am (UTC)
А калi па чарзе, зьлева направа, то хто ёсьць ху?
[info]fotaczka wrote:
Mar. 31st, 2008 01:12 pm (UTC)
Удакладні, Сьвістун - гэта каратышка зьлева, ці другі зьлева з зачэсанымі назад валасамі? А пасярэдзіне - гэта "В центре – сам Игорь Никонович Кузнецов, начальник Управления КГБ Минска и Минской области"?
(Anonymous) wrote:
Mar. 31st, 2008 02:36 pm (UTC)
Сьвістун той, які на першым пляне зьлева, невялікага росту. Таго, хто ў цэнтры ня ведаю... і хто зь іх "начальнік" ужо дакладна не магу сказаць. У мінулым годзе здаецца якраз Сьвістун быў па дакумантах і прадстаўляўся калі рабіў ператрус на офісе МФу як кіраўнік па Менску й Менскай вобласьці... у Зьмітра трэба ўдакладніць, ён дакладна скажа.
( 14 comments — Leave a comment )