July 4th, 2009

Феерверк

  • Jul. 4th, 2009 at 12:42 AM
Далей прайсьці не ўдалося :)



Да металашукальнікаў стаялі чэргі. Не прапускалі нават з плястыкавымі бутэлькамі вады. Многія не пасьпелі прайсці кантроль, таму засталіся глядзець салют за агароджай. Мяне не пусьцілі з-за камэры - з гэтага году на феерверк трэба было рабіць адмысловую акрэдытацыю :)

Сам феерверк быў не над стэлай, як звычайна, а праз дарогу. Акурат там, дзе я стаяла. Можа таму на галаву сыпалася ўсялякае гаўно. Тут і там валяліся здаравенныя кавалкі абгарэлага картону.
А салют быў прыгожы... )